Белчыгунка пытаецца, на якой мове абслугоўваць пасажыраў

21.09.2019 / 10:30

Беларуская чыгунка апытвае пасажыраў, як удасканаліць якасць паслуг.

Карыстальнікам сайта прапануюць адказаць на 9 пытанняў, тры з іх датычацца выкарыстання беларускай мовы.

На якой мове афармляць квіткі? На якой мове інфармаваць пасажыраў у цягніках? На якой мове інфармаваць пасажыраў на станцыях.

Зрабіць выбар на карысць нацыянальнай мовы можна па спасылцы.

Nashaniva.com