Гледачы прагаласавалі за беларускамоўную песню, але журы адправіла на дзіцячае Еўрабачанне іншую спявачку

20.09.2019 / 23:36

Прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне — 2019». На конкурсе, які сёлета пройдзе ў польскіх Глівіцах, Беларусь прадставіць Лізавета Міснікава з рускамоўнай песняй «Пепельный».

Адметна, што гледачы прагаласавалі за беларускамоўную песню — «Вятры» ў выкананні Марыі Ермаковай.

Але журы паставіла яе толькі на пятае месца, аддаўшы перавагу Лізавеце Міснікавай і яе песні «Пепельный».

Nashaniva.com