Трамп вырашыў апублікаваць стэнаграмы скандальнай гутаркі з Зяленскім

24.09.2019 / 21:46

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у твітары, што ўхваліў публікацыю стэнаграмы тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Расшыфроўка размовы будзе апублікаваная заўтра, 25 верасня.

Нагадаем, раней праціўнікі Трампа абвінавачвалі яго ў тым, што ён нібыта звязаў расследаванне супраць сына Байдэна з выдзяленнем Украіне дапамогі ў памеры 250 мільёнаў даляраў.

Сам Трамп сцвярджаў, што не ціснуў на ўкраінскі бок.

Nashaniva.com