У цэху прадпрыемства ў Мёрах адбыўся выкід аміяку: з суседняй школы эвакуявалі 700 чалавек

25.09.2019 / 14:15

У Мёрах ў цэху полацкай філіі ААТ «Малако» адбыўся выкід аміяку, паведамляе МНС.

Паведамленне пра інцыдэнт паступіла сёння ў 11.48. Ратавальнікі ўстанавілі, што ў выніку разгерметызацыі зварнога шва халадзільнай устаноўкі на ўчастку ад выпарніка да вільгацеразмеркавальніка адбыўся выкід аміяку. Персанал самастойна пакінуў тэрыторыю прадпрыемства, праца якога была часова прыпыненая.

У радыусе 200 м ад месца здарэння размешчана ўстанова адукацыі. Ратавальнікамі з будынка школы ў бяспечнае месца эвакуявана 560 дзяцей і 110 чалавек персаналу.

Для ліквідацыі здарэнне звяном газадымаахоўнай службы былі створаны дзве загараджальныя заслоны. У 12.37 здарэнне ліквідавалі.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com