На Магілёўшчыне знеслі самае вялікае курынае яйка ў Беларусі. Яго вага ўражвае ФОТА

25.09.2019 / 17:50

Сапраўдны рэкорд рыхтуюцца зафіксаваць у агракамбінаце «Прыдняпроўскі» Магілёўскага раёна. Тут знесена самае вялікае ў Беларусі курынае яйка, паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Вага гіганта — больш за 182 грамаў. Папярэдні беларускі рэкорд быў у Гродзенскай вобласці ў 2017-м (тады вага яйка склала 160 грамаў).

Nashaniva.com