Карыстальнікі паведамілі пра збой у працы Twitter

02.10.2019 / 07:20

Пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрнэт-партала Downdetector, што адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў. Інфармацыю пра праблемы з доступам у сетку таксама пацвердзілі ў прэс-службе Twitter, піша rbc.ru.

 

58% карыстальнікаў паведамілі пра праблемы з працай веб-сайта, 27% карыстальнікаў адчулі цяжкасці з доступам у мабільныя прыкладанні на iPhone і iPad, яшчэ ў 13% карыстальнікаў узніклі цяжкасці з доступам у акаўнт.

 

Больш за ўсё паведамленняў пра праблемы з Twitter зарэгістравана сярод карыстальнікаў з Масквы (Расія), а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і шэрагу іншых краін Еўропы.

 

У апошні раз збой у працы Twitter назіраўся 31 жніўня.

Nashaniva.com