Памёр спявак Карэл Гот

02.10.2019 / 11:49

lidovky.cz

Чэшскі спявак Карэл Гот памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Прычына смерці пакуль не ўдакладняецца. У верасні артыст прызнаўся, што ў яго знайшлі вострую лейкемію. Ён заявіў, што пачаў лячэнне ў адной з бальніц Прагі.

Карэла Гота празвалі каралём чэшскай поп-музыкі і чэшскім салаўём. Ён таксама атрымаў прызнанне ў Савецкім Саюзе і запісваў песні на рускай мове.

Nashaniva.com