Мінівэн збіў насмерць пешахода ў Барысаве

03.10.2019 / 16:43

У Барысаве пад коламі аўто загінуў 57-гадовы пешаход, паведамляе БелТА.

Смяротная аварыя адбылася сёння каля 10.00.

24-гадовы кіроўца за рулём Ford Tourneo, рухаючыся па вуліцы Чапаева, збіў 57-гадовага мясцовага жыхара, які пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінуў на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Nashaniva.com