Румас і Мядзведзеў ізноў праводзяць перамовы

22.10.2019 / 16:00

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў праводзяць перамовы ў расійскай сталіцы, піша БЕЛТА.

Сустрэча праходзіць на тэрыторыі інавацыйнага цэнтра «Сколкава», дзе перад пачаткам сустрэчы прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у міжнародным форуме «Інавацыі». Размова пачалася з кароткага абмену ўражаннямі пра развіццё «Сколкава», а таксама ПВТ і Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

«Гэта таксама нядрэнная магчымасць зверыць гадзіннікі па інтэграцыйнай тэматыцы», — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Nashaniva.com