Зась сустрэўся з кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы

04.11.2019 / 16:25

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 4 лістапада ў Брэсце сустрэўся з дзяржаўным сакратаром, кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Салохам.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі.

На перамовах абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Бакі закранулі бягучае становішча ў сферах кантролю над узбраеннямі і ўмацавання мер даверу і бяспекі.

Nashaniva.com