ЦВК: З усіх абраных дэпутатаў найменшая падтрымка ў Марыі Васілевіч, толькі 29% 

18.11.2019 / 19:42

Цэнтрвыбаркам апублікаваў лічбы пратаколаў усіх акругах.

З пераможцаў усіх 110 акругаў найменшы працэнт у спадарожніцы Аляксандра Лукашэнкі, «Міс Беларусь» Марыі Васілевіч. У яе запісана 28,94%.

Зрэшты, гэтага хапіла каб абысці ўсіх канкурэнтаў. У камуніста з «Рэмаўтадара» 23,63%.

Nashaniva.com