Больш за 230 кг сыру і 58 Iphone спрабаваў завезці з Польшчы жыхар Брэста

24.11.2019 / 03:48

Сыр, 58 розных мадэляў мабільных тэлефонаў Apple Iphone і фурнітуры да іх AirPods Apple выявілі брэсцкія мытнікі. Тавар кіроўца размясціў па канструктыўных паражнінах салона і багажнага аддзялення легкавіка, у тым ліку ў дзвярах, пальчатачнай скрыні, аптэчцы, пад сядзеннямі і ў іх, паведамляе мытня.

Тавары ўвозіліся з Польшчы рознымі грамадзянамі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання і ўжо ў Брэсце перадаваліся ўладальніку. У далейшым арганізатар супрацьпраўнай схемы меў намер іх прадаць.

Nashaniva.com