ДАІ рэкамендуе пераабуць машыны ў зімовыя шыны

25.11.2019 / 15:25

«ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам не чакаць 1 снежня і пераабуваць ужо аўтамабілі ў зімнія шыны. Аднак недастаткова да марознага сезона падрыхтаваць толькі машыну, трэба і самім перастроіцца на зімовы стыль ваджэння. Неабходна выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам стану дарогі, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў і лішніх перастраенняў, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў. Неабходна абдумваць кожнае сваё дзеянне, кіраваць транспартам спакойна і акуратна. Менавіта дысцыплінаванасць, спакой і ўважлівасць пры кіраванні дапамогуць пераадолець усе цяжкасці зімняй дарогі», - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Пешаходам трэба праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі, улічваць, што тармазны і прыпыначны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе значна павялічваецца. У цёмны час сутак абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі.