У праекце бюджэту-2020 цана на расійскі газ закладзена на ўзроўні 2019 года

27.11.2019 / 11:18

Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае БЕЛТА.

«Разлік макрапрагнозу мы фармавалі на аснове базавай сцэнарыя эканамічнага развіцця. Цана газу закладзена на ўзроўні года», — сказаў Максім Ермаловіч.

У 2019 годзе цана на расійскі газ для Беларусі складае $ 127 за 1 тыс. куб.м.

Nashaniva.com