У Адэсе пацыентак гінеколага таемна здымалі для порнасайтаў

27.11.2019 / 19:06

У Адэскай анкалагічнай клініцы ў гінекалагічным кабінеце пацыентаў таемна здымалі на схаваную камеру для порнасайтаў. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Кіеўскага раённага суда Адэсы, апублікаваным у Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў, перадае hromadske.ua.

Падазраецца ў злачынстве работнік інтэрнэт-правайдара клінікі. Кіберпаліцыя абшукала яго кватэру і аўтамабіль. Таксама яны знайшлі відэакамеру і носьбіты інфармацыі ў кабінеце гінеколага.

Канфіскаваныя доказы па справе. Следства працягваецца.

Nashaniva.com