У Забайкаллі пасажырскі аўтобус упаў з моста. 19 чалавек загінулі. Кадры з месца

01.12.2019 / 16:11

Аўтобус вылецеў за межы моста цераз раку Куэнга ў расійскім Забайкаллі днём 1 снежня. У ДТЗ загінулі 19 чалавек, яшчэ 22 пацярпелі. Паводле дадзеных Дзяржаўтаінспекцыі, аварыя адбылася пасля таго, як у аўтобуса лопнула пярэдняе кола. СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Кадры з месца аварыі.

Фота Навасібірскай службы эвакуацыі «АСТ-54», Укантакце 

«У аўтобусе знаходзіўся 41 чалавек — кіроўца і 40 пасажыраў. Загінулі 19 чалавек. Пацярпелі 22 чалавекі, пры гэтым чацвёра пацярпелых самастойна пакінулі месца здарэння, 18 чалавек накіравалі ў бальніцы», — паведаміў Аляксей Закурдаеў, кіраўнік Срэценскага раёна Забайкальскага краю, дзе адбылася трагедыя.

Фота МНС Расіі

Nashaniva.com