Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе ўзначаліў клуб з экзатычнага чэмпіянату

04.12.2019 / 18:11

Прэсбол

Як стала вядома Tribuna.com, беларускі футбольны спецыяліст Ігар Крывушэнка ўзначаліць інданезійскі клуб «Тыра».

У найбліжэйшы час будзе абвешчана пра прызначэнне.

Апошнім месцам працы 55-гадовага трэнера, які ў свой час трэніраваў БАТЭ, «Дынама» Мінск, «Сібір», «Тарпеда-БелАЗ», была зборная Беларусі. 13 чэрвеня Крывушэнка быў звольнены з гэтай пасады.

У турнірнай табліцы чэмпіянату Інданезіі «Тыра» знаходзіцца на 11-м радку, набраўшы 38 ачкоў пасля 30 матчаў.

Nashaniva.com