Зборная Беларусі па футболе згуляе з Балгарыяй і Узбекістанам

05.12.2019 / 16:41

abff.by

У рамках падрыхтоўкі да выязнога матчу плэй-оф чэмпіянату Еўропы УЕФА 2020 супраць Грузіі, які адбудзецца 26 сакавіка, нацыянальная зборная Беларусі правядзе вучэбна-трэніровачны збор з 19 па 26 лютага наступнага года, паведамляе abff.by.

23 лютага «Белакрылыя» правядуць таварыскі матч са зборнай Узбекістана ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Паядынак адбудзецца ў горадзе Дубай. Затым каманда Міхаіла Мархеля адправіцца ў Сафію, дзе 26 лютага згуляе з Балгарыяй.

Nashaniva.com