Мінспорту Беларусі не вывучае магчымасць выступлення расійскіх спартсменаў за нашу краіну

09.12.2019 / 15:27

Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) прыняў рэкамендацыю камітэта па адпаведнасці і адхіліў Расію на 4 гады ад усіх буйных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету.

Раней некаторыя расійскія спартсмены і журналісты выказалі ідэю пра магчымы ўдзел расейцаў за Беларусь, Казахстан або іншыя краіны.

Tribuna.com звярнулася па каментар у Міністэрства спорту і турызму. На пытанне «Ці не вывучаюць на юрыдычным узроўні прыцягненне расійскіх спартсменаў у беларускія нацыянальныя каманды ў выпадку адхілення Расіі ад Алімпіяды-2020?» прэс-сакратар ведамства Уладзімір Несцяровіч адказаў лаканічна: «Не».

Ад далейшых каментароў у міністэрстве адмовіліся

Nashaniva.com