У Перу захапілі падлодку з двума тонамі какаіну

12.12.2019 / 07:38

Патрульны катар даставіў у сераду ўвечары на базу ВМС Перу ў Паіце падводную лодку з двума тонамі какаіну, затрыманую ў суботу за 180 міляў ад берага з чатырма членамі экіпажу, піша ria.ru.

Падлодка была загружаная ў мангравых лясах на поўдні Эквадора, лічаць у пракуратуры Перу.

Больш за 90% сусветных плантацый кокі сканцэнтраваныя ў так званым «Андскім наркатрохкутніку», у які ўваходзяць Калумбія, Перу і Балівія. У невялікай колькасці кока расце на плантацыях Панамы, Эквадора, на паўднёвым захадзе Венесуэлы і паўночным усходзе Бразіліі.

Nashaniva.com