Ключавы падрадчык Газпрама не будзе аднаўляць працу над «Паўночным патокам — 2»

30.12.2019 / 17:08

Швейцарская кампанія Allseas заявіла, што не збіраецца аднаўляць укладванне падводных элементаў трубаправода «Паўночны паток — 2», спыненае з-за санкцый ЗША.

Кампанія пакінула Балтыйскае мора і ўжо рыхтуецца да выканання іншых работ.

21 снежня ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцый супраць трубаправода, з-за чаго Allseas і прыпыніла працу над праектам.

Кампаніі, якія добраахвотна выйдуць з расійскага трубаправоднага праекта, змогуць пазбегнуць амерыканскіх санкцый.

Nashaniva.com