Мінскае «Дынама» прайграла 12-ы матч запар. Гэта абсалютны антырэкорд!

30.12.2019 / 21:38

hcdinamo.by

Сёння ў чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» на Мінск-арэне прайграла рыжскім аднаклубнікам — 0:2.

Гульню называлі бітвай аўтсайдараў: дружыны займаюць апошнія месцы ў Заходняй канферэнцыі. Рыга сёння перамагла.

Дагэтуль у мінскага «Дынама» было дзве серыі па 11 паразаў запар. Год таму і ў гэтым сезоне. Цяпер антырэкорд пабіты.

У мінчукоў зноў апошняе 12-е месца на Захадзе, але адставанне ад зоны плэй-оф 19 балаў, а ад 10 месца — 9 балаў.

Nashaniva.com