Трамп: Сумняваюся, што катастрофа ў Іране была выклікана тэхнічнымі непаладкамі

09.01.2020 / 20:50

Прэзідэнт ЗША Трамп заявіў, што сумняваецца ў тым, што прычынай крушэння ўкраінскага самалёта пад Тэгеранам з'яўляюцца механічныя непаладкі, паведамляе CNN.

На пытанне, што, на яго думку, здарылася з самалётам, Трамп адказаў: «У мяне ёсць падазрэнні».

«Я не хачу гэтага казаць, таму што ў іншых людзей ёсць свае падазрэнні», — сказаў Трамп, дадаўшы, што «нехта мог памыліцца з іншага боку».

«Ён ляцеў у даволі суровым раёне. Яны маглі памыліцца. Некаторыя людзі кажуць, што гэта было механічна. Асабіста я не думаю, што гэта пытанне нават так стаіць», — дадаў Трамп.

«Адбылося нешта вельмі жудаснае, вельмі разбуральнае», — сказаў Трамп.

Nashaniva.com