Міністр камунікацый Латвіі: Тэхнічна Рыга гатова пастаўляць нафту ў Беларусь хоць сёння

19.01.2020 / 10:46

Тэхнічна Латвія гатова хоць сёння пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз свае парты ў выпадку неабходнасці. Пра гэта заявіў 18 студзеня міністр камунікацый Латвіі Таліс Лінкайтс у інтэрв'ю АНТ. Паводле яго слоў, для пачатку паставак бакам «проста трэба агаварыць ўмовы».

«У нас ёсць уся неабходная інфраструктура, каб перапампоўваць нафту праз Латвію ў Беларусь і назад — у абодвух кірунках, — кажа Лінкайтс. — Нашы прадпрыемствы працуюць над тым, як зрабіць Беларусі прапанову самым лепшым чынам».

Nashaniva.com