Трамп — еўрапейцам: Купляйце наш газ

21.01.2020 / 17:05

Краінам Еўропы варта купляць газ у Злучаных Штатаў, а не ў «недружалюбных пастаўшчыкоў», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Мы заклікаем нашых сяброў у Еўропе скарыстацца велізарнымі запасамі, якія ёсць у ЗША, каб дасягнуць сапраўднай энергетычнай бяспекі», — сказаў ён.

Трамп падкрэсліў, што Штатам больш не даводзіцца купляць энергарэсурсы у «варожых дзяржаў».

«З дастатковымі аб'ёмамі амерыканскага прыроднага газу, які сёння даступны, нашы еўрапейскія саюзнікі таксама больш не будуць уразлівымі перад недружалюбнымі пастаўшчыкамі энергарэсурсаў».

Nashaniva.com