Трамп першым з прэзідэнтаў ЗША наведае марш за забарону абортаў

23.01.2020 / 17:28

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у гэтую пятніцу выступіць на штогадовай акцыі за забарону абортаў у Вашынгтоне. Пра гэта Трамп напісаў у сваім Twitter.

«Убачымся ў пятніцу… Вялікі натоўп!» — напісаў Трамп.

See you on Friday...Big Crowd! https://t.co/MFyWLG4HFZ

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) January 22, 2020

Ні адзін прэзідэнт ЗША раней асабіста не прысутнічаў на маршы за ўсю яго 47-гадовую гісторыю.

Наведванне Трампам маршу з'яўляецца жэстам у падтрымку евангелістаў, якія з'яўляюцца ядром яго кансерватыўнага электарату.

Дональд Трамп дагэтуль выказваў сваю падтрымку актывістам за забарону абортаў толькі ўскосна.

Nashaniva.com