Лукашэнка — Румасу: Вы ж банкір, а такое прапануеце

28.01.2020 / 11:03

Лукашэнка сёння праводзіць нараду па праблемах АПК Віцебскай вобласці.

Кіраўнік краіны, у прыватнасці, адказаў прэм'еру Сяргею Румасу на прапановы па мадэрнізацыі АПК вобласці:

«Размовы аб спісанні даўгоў быць не можа! Сяргей Мікалаевіч, вы ж банкір, а прапануеце такое. Умеў узяць — умей і аддаць! Гаворка можа ісці толькі пра нейкую прадуху, каб маглі свежага паветра глынуць. І кожны год — кантроль праграмы. Каб людзі годна жылі, гадавалі дзяцей», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал Пул першага.

Nashaniva.com