Макей: На жаль, нельга ўзяць Беларусь і перанесці ў больш камфортнае месца

13.02.2020 / 13:21

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта сёння заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоваў з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Ін'яцыа Касісам, піша БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся ў кіраўніка беларускага МЗС, ці можа Беларусь сысці з-пад расійскага ўплыву і якую ролю ў гэтым можа сыграць Швейцарыя.

На гэта Уладзімір Макей адказаў: «Беларусь, як і Швейцарыя, не можа выйсці з сферы чыіх-небудзь інтарэсаў, з сферы інтарэсаў вялікіх суседзяў. На жаль, нельга ўзяць Беларусь і Швейцарыю і перанесці ў нейкае іншае, больш камфортнае месца».