На Нававіленскай «Мэрсэдэс» заднім ходам збіў жанчыну

09.03.2020 / 17:03

Здарэнне адбылося ў панядзелак у 14:35, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

48-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» пры руху заднім ходам каля дома №1 па вуліцы Нававіленскай здзейсніў наезд на 63-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу на пешаходным пераходзе.

Жанчына дастаўлена ў медыцынскую ўстанову.