На тэрыторыі светлагорскай бальніцы знайшлі міну

09.03.2020 / 20:45

9 сакавіка каля 10-й гадзіны раніцы на тэрыторыі бальнічнага гарадка Светлагорскай ЦРБ выявілі боепрыпас часоў вайны, паведамляе «Ранак».

82-мілімятровую савецкую мінамётную міну знайшлі рабочыя, якія займаліся ўсталяваннем плота. Адбылося гэта прыкладна за 50 метраў ад найбліжэйшага будынка.

Спецыялісты сапёрнай-піратэхнічнай службы часці 5527 забралі боепрыпас. Пацярпелых няма.