Францыя зачыняе ўсё, акрамя аптэк, прадуктовых крам і заправак

15.03.2020 / 09:38

Гэта ўжо не тая Францыя, якую мы ведалі. Ад 0.00 нядзелі па загадзе ўрада былі закрытыя ўсе кавярні, рэстараны, кіно, начныя клубы і крамы.

Адчыненымі застануцца толькі аптэкі, запраўкі і прадуктовыя крамы.

«Ва ўрада не было другога выбару, — заявіў прэм'ер-міністр краіны Эдуар Філіп. — Зашмат людзей так і не сталі выконваць правіла бяспечнай дыстанцыі 1 метр».

За апошнія тры дні колькасць выпадкаў каранавіруса ў Францыі падвоілася і дасягнула 4500. 91 чалавек ужо памёр.

Nashaniva.com