Зяленскі: Будзем дзейнічаць жорстка і непапулярна, мяккацеласць і ліберальнасць — гэта хаўруснікі каранавіруса

16.03.2020 / 20:39

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што вопыт іншых краін паказаў, што «мяккацеласць і ліберальнасць — гэта хаўруснікі каранавіруса». Пра гэта ён сказаў у сваім відэазвароце.

«Вопыт Кітая паказвае, што непапулярныя і жорсткія рашэнні пераадольваюць вірус і ратуюць жыццё. Вопыт іншых краін паказвае, што мяккацеласць і ліберальнасць — гэта хаўруснікі каранавіруса. Таму мы будзем дзейнічаць жорстка, неадкладна, магчыма, непапулярна, але дзеля аднаго — жыцця і здароўя ўкраінцаў», — заявіў Зяленскі.

Nashaniva.com