У Расіі ўжо 114 выпадкаў каранавіруса

17.03.2020 / 16:38

Колькасць людзей, што заразіліся каранавірусам у Расіі, узрасла да 114 чалавек у 26 рэгіёнах, сказала віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава, піша ria.ru.

Урад паставіў у рэгіёны 427 тыс. тэст-сістэм на выяўленне каранавіруса. Неабходнасці праводзіць тэст на каранавірус усім грамадзянам РФ на дадзены момант няма.

З усіх заражаных 104 выпадкi — завозныя, 10 заразіліся ўжо на тэрыторыі РФ.

Nashaniva.com