Ад 1 красавіка кіроўцам не трэба сертыфікат пра тэхагляд

01.04.2020 / 08:06

Уступіў у сілу ўказ №492, які спрашчае некаторыя адміністрацыйныя працэдуры. Ён быў падпісаны 30 снежня 2019 года.

Згодна з ім, ад 1 красавіка адмяняецца неабходнасць афармлення талона да пасведчання кіроўцы і сертыфіката аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў. Гэта тычыцца толькі транспарту, які належыць фізічным асобам. 

Nashaniva.com