Леў Лешчанка заявіў, што цалкам вылечыўся ад каранавіруса

06.04.2020 / 16:09

Фота Наталлі Мушчынкінай

Расійскі спявак Леў Лешчанка, які праходзіў лячэнне ад каранавіруса ў інфекцыйнай бальніцы ў Камунарцы (Масква), паведаміў РБК пра сваё выздараўленне і планы выпісацца з медыцынскай установы.

«Я нікому не даваў каментароў і не здымаў слухаўку, паколькі было вельмі шмат незразумелага. Але сёння я выпісваюся, усе тэсты ў мяне адмоўныя, і віруса няма. А 17 гадзіне я ўжо выйду адсюль і буду далечвацца дома», — сказаў Лешчанка РБК.

Лешчанку шпіталізавалі з двухбаковай пнеўманіяй у бальніцу ў Камунарцы 24 сакавіка, у медыцынскі цэнтр ён паступіў разам з жонкай. У сярэдзіне сакавіка яны былі ў паездцы ў ЗША.

Пазней галоўны ўрач бальніцы Дзяніс Працэнка паведаміў, што ў спевака пацвердзіўся каранавірус. Лешчанка змяшчалі ў рэанімацыю з-за дыхавіцы і нізкіх паказчыкаў аксігенацыі крыві, але 27 сакавіка яго стан стабілізаваўся, яго перавялі ў звычайную палату.

Nashaniva.com