Кандуктарка ў Стоўбцах захварэла на каранавірус

07.04.2020 / 14:12

У кандуктаркі аўтапарка №17 у Стоўбцах знайшлі каранавірус, яна цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Валожыне, піша «Радыё Свабода».

Пра гэта стала вядома ў нядзелю, паведаміў гендырэктар «Мінаблаўтатранса» Уладзімір Федаровіч.

«Наогул у сістэме «Мінаблаўтатранса» гэта адзіны выпадак. Так атрымалася з супрацоўнікам у Стоўбцах. Цяпер вызначаюцца кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў», — сказаў ён.

У самім аўтапарку сказалі, што кандуктаркі няма на працы цягам чатырох дзён, спачатку яна трапіла ў рэанімацыю, цяпер сябе адчувае лепш. Паводле інфармацыі ад мясцовых жыхароў, жанчына працавала кандуктарам на трох маршрутах грамадскага транспарту.