Украіна рыхтуе новы пазоў да Газпрому на $17 мільярдаў

07.04.2020 / 18:12

«Нафтагаз Украіны» разгледзіць магчымасць падачы новых пазоваў да «Газпрому» на агульную суму $17,3 мільярда. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар «Нафтагазу» Юрый Вітрэнка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мая каманда дакладна сфармулявала і прадставіла на ўзгадненне наглядальнай радзе «Нафтагазу» дадатковыя «пытанні» да «Газпрому» на дадатковую суму $17,3 мільярда. У выпадку ўзгаднення — наперадзе таксама шмат працы», — напісаў ён.

Nashaniva.com