Нарвегія паступова аслабляе каранцін, пачаўшы з дзіцячых садкоў і школ

07.04.2020 / 20:27

Нарвегія, якая адной з першых у Еўропе пачала ўводзіць абмежаванні для стрымлівання каранавіруса, паступова будзе змякчаць каранцін, паведамляе Reuters.

Дзіцячыя сады пачнуць працаваць з 20 красавіка, пачатковыя і сярэднія школы — з 27 красавіка. Таксама з гэтага дня ўніверсітэты, каледжы і прафесійна-тэхнічныя вучылішчы будуць адкрытыя для студэнтаў, якія знаходзяцца на завяршальным этапе навучання, і для тых праектаў, якія цалкам залежаць ад абсталявання ў навучальных установах.

З 27 красавіка бізнэсы, якія прадугледжваюць кантакт паміж кліентамі і работнікамі, напрыклад, цырульні або салоны прыгажосці, могуць ізноў адкрыцца, калі яны будуць адпавядаць патрабаванням мер інфекцыйнага кантролю.

Nashaniva.com