Мінскія фантаны ўключаць сярод рабочага дня і без канцэртаў

10.04.2020 / 13:08

Раней мінскія фантаны ўключалі з канцэртнай праграмай. Сёлета, 24 красавіка, гэтага не будзе, паведаміў Мінск-Навінам начальнік участка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў Мінскзеленбуда Васіль Бахар.

Прычым, паводле яго слоў, фантаны запусцяць не вечарам, а на працягу працоўнага дня.

Нагадаем, фантаны плануюць ўключыць 24 красавіка.

Nashaniva.com