Рэктар БДУ рэкамендаваў студэнтам не выязджаць за межы Мінска

10.04.2020 / 17:50

Рэктар БДУ Андрэй Кароль у сваім відэазвароце заклікаў студэнтаў не выязджаць за межы Мінска.

Фота Надзеі Бужан

«Многае для дасягнення агульнай бяспекі сёння робяць нашы медыкі, але і не менш залежыць ад паводзінаў кожнага з нас. Таму я звяртаюся да кожнага з амаль 40-тысячнай сям'і БДУ з асабістай просьбай напярэдадні выхадных і маючых адбыцца святаў максімальна скараціць перамяшчэнне, забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне і не выязджаць за межы Мінска. Гэта досыць простае дзеянне істотна павысіць узровень бяспекі для вас, вашых родных і блізкіх. У той жа час дадзеная мера дапаможа нашым урачам і медыцынскім работнікам утрымліваць сітуацыю пад кантролем».

Рэктар падкрэсліў, што ён асабіста і ўвесь БДУ гарантуе захаванне бесперапыннасці і якасці адукацыйнага працэсу, забяспечваючы бяспеку працы і вучобы.

Nashaniva.com