У дзень Чарнобыльскай трагедыі Лукашэнка прыляцеў у Нароўлю 

26.04.2020 / 10:07

БелТА піша, што кіраўнік дзяржавы плануе пабываць на саўгасе-камбінаце «Зара», каб азнаёміцца ​​з правядзеннем у краіне палявых работ і вытворча-эканамічным развіццём прадпрыемства. Кіраўніку дзяржавы таксама паведамяць пра працу па аднаўленні і развіцці раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Падчас паездкі ў Нараўлянскі раён Аляксандр Лукашэнка таксама наведае вёску Завойць. Тут яму хочуць прадэманстраваць жылыя дамы, пабудаваныя па праекце Светлагорскага домабудаўнічага камбіната. Іх будаўніцтва было прафінансавана згодна з рашэннем Гомельскага аблвыканкама па дзяржпраграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Nashaniva.com