Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Мінск на парад

05.05.2020 / 12:15

Адпаведнае запрашэнне ён агучыў сёння ў часе размовы з прадстаўнікамі СМІ, перадае БЕЛТА.

«Публічна запрашаю кіраўнікоў дзяржаў, хоць бы былога Саюза, прыехаць у Мінск», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Правільна было б сабрацца ў Мінску. Гэта рэспубліка, якая была сцёртая з твару зямлі, якая першая прыняла ўдар. Гэта самая пацярпелая рэспубліка — жывы помнік вайне», — падкрэсліў беларускі лідар.