Як можна замовіць дызайн інтэр'еру, не выходзячы з дому?

У 2020 годзе ўсе апынуліся ў новых умовах. Многія планы даводзіцца пераглядаць і адкладаць на няпэўны час. Разам з тым расце попыт на анлайн-паслугі. Расказваем, як вырашыць пытанне з замовай дызайну інтэр'ера ў новых умовах.

06.05.2020 / 19:36

Сёння эксперты ў сферы дызайну інтэр'еру сыходзяцца ў адным: інтэр'ер будзе мяняцца, улічваючы новыя абставіны. І праца з дызайнерам у рэжыме анлайн стане асноўным метадам узаемадзеяння.

Навошта дызайн у крызіс?

Як ні парадаксальна, але любы крызіс — гэта стымул для пошуку новых рашэнняў.

Дызайн інтэр'еру — не выключэнне. Многія апынуліся перад выбарам: спыніцца і чакаць, пакуль вырашыцца сітуацыя, або гнуць сваю лінію і дасягаць прызначаных мэтаў. У сітуацыі, калі 24/7 дома, усё тое, што акружае нас у побыце, становіцца важнейшым, чым раней.

Ролю дызайну ў гэты перыяд асаблівая.

Па-першае, наш дом становіцца цэнтрам усяго, зараз гэта не толькі месца для адпачынку, зносін, але і лакацыя для працы і творчасці. 

Па-другое, дом павінен стаць месцам, здольным зняць або паменшыць дэпрэсіўныя настроі. Цяпер самы час папрацаваць з прасторай і змяніць яе з улікам новых абставінаў.

Па-трэцяе, укладанне ва ўласную нерухомасць, рамонт і дызайн — інвестыцыя, якая прыносіць камфорт і эмацыйны ўздым. 

Як заказваць дызайн падчас сацыяльнага дыстанцыявання?

Студыя «Неа Гранд» задоўга да 2020 года адкрыла фармат анлайн-камунікацыі з кліентамі і ўбачыла ў ёй вялікія перавагі.

Па-першае, гэта эканомія вашага часу.

Па-другое, гэта зручна. Можна, не выходзячы з дому, вырашаць усе пытанні напрамую з дызайнерамі.

Па-трэцяе, гэта магчымасць выканаць бяспечную дыстанцыю і атрымаць на выхадзе гатовы праект.

Як гэта працуе?

Можна зайсці на сайт нашай кампаніі і запоўніць форму, атрымаць кансультацыю або аформіць заказ, разлічыць кошт дызайну.

Затым пачынаецца самае цікавае — праца над дызайнам.

Галоўныя трэнды

Імкненне да адкрытай планіроўка саступіць месца рацыянальнаму занаванню прасторы, стварэнню камфортных лакацый для працы, адпачынку і зацішша.

Інтэр'ер будзе ўскладняцца і напаўняцца новымі сэнсамі. Магчыма, кухня будзе і «рэстаранам» і «кафэ», гасцёўня стане месцам для дыстанцыйнай анлайн-камунікацыі з функцыяй міні-кінатэатра або фітнэс-зоны, а спальня месцам рэлаксу і самаканцэнтрацыі. Акрамя таго, трэба прадумаць зоны, дзе вы зможаце заняцца любімай працай, выдзеліць месцы для зацішша і гэтак далей.

Любыя ідэі патрабуюць планавання і прафесійнай інтуіцыі дызайнера.

Невялікія кватэры ці загарадныя дамы — гэта выклік творчаму патэнцыялу дызайнера, тым больш цяпер, калі трэба вырашаць актуальныя задачы ў новых умовах.

Студыя «Неа Гранд» аказвае ўвесь спектр паслуг у сферы дызайну: ад ідэі да рэалізацыі.

Зроблена анлайн

Загарадны дом для сям'і з двух чалавек пад Мінскам з элементамі японскай эстэтыкі стылю «вабі-сабі».

Прыклад інтэр'еру з адкрытай планіроўкай. Ніякіх перагародак паміж кухняй і гасцінай. Раўнамерная колеравая гама, натуральныя прыродныя колеры ў аздабленні і шмат паветра. Кліенты шмат падарожнічаюць і асноўная ідэя — стварыць сяброўскую атмасферу для адпачынку і працы.

Гасцёўня з камінам:

Від на кухню:

Невялікая кватэра для маладой сям'і з трох чалавек. Мінск, Новая Баравая

Тут вырашаны наступныя задачы: з'явіўся пярэдні пакой з сістэмай захоўвання, утульная гасцёўня з панэллю для тб-зоны і рассоўнымі дзвярамі схаванага тыпу, кухня-сталовая з вітрынай для калекцыйных напояў. Спальня з вялікай шафай і будуар. Шэрая гама з цёмнымі акцэнтамі і мінімалізм у дэкоры.

Гасціная:

Кухня з відам на залу:

1-пакаёвая кватэра ў Маскве, якая ператварылася ў двухпакаёвы лофт са спальняй, гасцінай і кухняй для маладой пары

Нягледзячы на невялікія габарыты, нам удалося спланаваць і стварыць атмасферную прастору, дзе з'явіўся нават невялікі кабінет для працы.

Кліенты вырашылі цалкам укамплектавацца беларускай мэбляй ад нашых партнёраў. Мэбля зробленая на заказ па нашых эскізах.

Гасціная:

Спальня:

Санвузел:

Замовіць праект можна ў любым рэгіёне.

Нашы кантакты:

neodom.by
e-mail: info@neodom.by
instagram: @neo_grand_studio 
+375(29)530-19-15
+375(25)771-60-52

Глядзіце, «Наша Ніва» запусціла акцыю:
Ваш бізнэс пацярпеў праз пандэмію? NN.by дасць вам значную зніжку і бонусы пры замове рэкламы.

Прыватнае прадпрыемства «НЕА ГРАНД», УНП 491320119