У ЗША заявілі, што Кітай спрабуе выкрасці распрацоўкі супраць каранавіруса

13.05.2020 / 21:52

Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША і ФБР заявілі, што Кітай, імаверна, запускае кібератакі з мэтай крадзяжу даных пра каранавірус з даследчых інстытутаў ЗША і фармкампаній, паведамляе CNN.

У ЗША назвалі падобныя дзеянні значнай пагрозай.

У ФБР заявілі, што расследуюць узломы амерыканскіх арганізацый, якія праводзяць даследаванні ў галіне COVID-19, учыненыя кітайцамі.

Nashaniva.com