У Мінску 34-гадовага інжынера забіла дэталлю, што выскачыла са станка

15.05.2020 / 14:36

Пра гэта паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Трагедыя адбылася сёння ў вытворчым памяшканні на вул. Казінца.

Быў смяротна траўмаваны 34-гадовы інжынер. Мужчына займаўся вытворчасцю металічных дэталяў на такарным станку. У нейкі момант дэталь выскачыла з станка і, прабіўшы ахоўнае шкло, ударыла мужчыну. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.

Nashaniva.com