Стала вядома, кім быў той каларытны кандыдат-загадка, які захацеў стаць прэзідэнтам

15.05.2020 / 15:59

У абед 15 мая дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК прынёс невядомы мужчына. Ён адмаўляўся казаць, хто ён. І на пытанні журналістаў увогуле не адказваў

Аляксандр Скрабец, фота Надзеі Бужан

Як стала вядома «Нашай Ніве», гэты мужчына — брат палітыка Сяргея Скрабца, Аляксандр. 

На падрабязныя пытанні аб матывацыі брата Сяргей нам не адказаў. 

Nashaniva.com