У аварыі ў Мінскай вобласці загінулі шасцёра

17.05.2020 / 22:18

Сёння, 17 мая, каля 20:15 на 461-м км аўтадарогі М-1 кіроўца «Рэно» выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з аўтамабілем «Джылі», а затым з аўтацягніком, паведамляе МУС.

У выніку аварыі загінулі шэсць чалавек, што знаходзіліся ў «Рэно».

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, медыкі, ратавальнікі.

Nashaniva.com