У Польшчы загаварылі пра куплю Мазырскага НПЗ

19.05.2020 / 01:12

Аб'яднанне польскіх нафтаперапрацоўчых кампаній Orlen і Lotos становіцца ўсё больш актуальным на фоне падзення цэн на нафту і нафтапрадукты, а таксама каранакрызісу. Аб'яднаная кампанія мае шанцы на куплю долі ў Мазырскім НПЗ. Такую магчымасць разглядае польскі аналітык Матэуш Цабак у Biznesalert.pl.

Матэуш Цабак бачыць адным са сцэнарыяў развіцця аб'яднанай кампаніі Orlen і Lotos куплю пакета акцый Мазырскага НПЗ. Ён піша, што ўрад Беларусі час ад часу выказвае зацікаўленасць у прыцягненні стратэгічнага інвестара. Аналітык лічыць аб'яднаную кампанію Orlen і Lotos добрым стратэгічным інвестарам, бо абедзве з'яўляюцца акцыянерамі Гданьскага нафтавага порта, праз які магчымыя пастаўкі альтэрнатыўнай нафты ў Мазыр.

Nashaniva.com