Як у GTA: у Гродне мужчына ў тапачках за рулём Peugeot пабіў чужыя машыны і з'ехаў па сустрэчнай паласе ВІДЭА

19.05.2020 / 19:06

У Гродне мужчына выйшаў з пад'езда ў тапачках, сеў у Peugeot і пачаў паводзіць сябе па сцэнары GTA: спачатку разбіў дзве машыны, потым праехаўся па слупах і з'ехаў, паведамляе АўтаГродна.

Мужчына выйшаў са шматпавярхоўкі ў тапачках і пабег у бок прыпынку. Потым ён сеў у машыну, завёў і паехаў. У гэты момант да яго ўжо беглі супрацоўнікі аховы.

Як толькі ён завёўся і паехаў па двары на Peugeot, то адразу знёс дзве прыпаркаваныя машыны. Не спыніўся, а паехаў у бок крамы і па дарозе знёс яшчэ мачту асвятлення. Пакуль даваў заднюю, да яго падбегла ахова, спрабавалі разбіць шкло, але не змаглі. Кіроўца паспеў ударыць па педалях, паехаў наперад, пакасіў агароджы і выехаў на вуліцу.

Peugeot з'ехаў па сустрэчнай паласе.

Кіроўцу затрымалі. Ідзе разбор.