На Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі, медыкі якой пісалі Лукашэнку, — новы галоўны доктар

25.05.2020 / 18:11

Бабруйскую станцыю хуткай дапамогі, медыкі якой напісалі Лукашэнку ліст з просьбай растлумачыць парадак даплат за працу з заражанымі каранавірусам, узначаліла Таццяна Голубева. Да гэтага яна кіравала Бабруйскай лячэбна-кансультацыйнай паліклінікай і на новай пасадзе змяніла Сяргея Чудава, паведамляе Tut.by.

Фота: Мірон Клімовіч, Tut.by.

Таццяна Голубева ў размове з журналістам TUT.BY пацвердзіла, што цяпер яна — галоўны доктар Бабруйскай станцыі ХМД.

Дзе цяпер будзе працаваць былы кіраўнік станцыі хуткай дапамогі Бабруйска Сяргей Чудаў, пакуль што не вядома — звязацца з ім таксама не ўдалося. Нагадаем, што ён звольніўся 22 мая.

А за два дні да гэтага, 20 мая, сход работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі ў Бабруйску скончыўся скандалам у прысутнасці супрацоўнікаў БТ.